15 лiпеня 2024, панядзелак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абхазія прыдумала, як «падставіць» Лукашэнку

3
Абхазія прыдумала, як «падставіць» Лукашэнку

У «радзе бяспекі» непрызнанай «рэспублікі» абвясцілі план.

Сакратар "рады бяспекі" непрызнанай "рэспублікі" Абхазіі Сяргей Шамба ў інтэрв'ю РІА "Новости" апісаў план, якім чынам Абхазія ўступіць у так званую "саюзную дзяржаву" Расеі і Беларусі. Яна будзе дамагацца палітычнага прызнання з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі праз эканамічнае супрацоўніцтва.

«Для таго, каб паміж дзяржавамі былі палітычныя стасункі, патрэбная цікавасць з абедзвюх старон. Таму мы хочам пачаць з эканамічнага супрацоўніцтва. Беларусь да Абхазіі мае цікавасць. У Абхазіі абмяркоўваюцца пэўныя беларускія праекты, а нашы — у Беларусі», — падкрэсліў Шамба.

Адзначым, у дакументах ААН Абхазія прызнаецца як тэрыторыя Грузіі, паводле адміністрацыйнага падзелу якой рэгіён называецца Абхазская Аўтаномная Рэспубліка. Грузія разглядае гэтую тэрыторыю як акупаваную Расеяй.

Беларусь афіцыйна не прызнае "незалежнасць" Абхазіі. Пры гэтым у верасні 2022 года Лукашэнка прыязджаў у непрызнаную "рэспубліку". У лютым 2023 года Лукашэнка сустрэўся з «кіраўніком» непрызнанай Абхазіі Асланам Бжаніем ў Менску.

Расейская старана імкнецца прапхнуць Абхазію ў «саюзную дзяржаву». Пра гэта заяўляў дзяржаўны сакратар "СД" Дзмітрый Мезенцаў. Прадстаўнікоў непрызнанай рэспублікі запрашалі на сэсію “парламенцкага сходу СД”.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках