21 снежня 2024, Субота, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аперацыя «Барыня»: ГУР завербавала расейскага афіцэра і ён прывёў у палон 11 акупантаў

18
Аперацыя «Барыня»: ГУР завербавала расейскага афіцэра і ён прывёў у палон 11 акупантаў

Кадравы вайсковы РФ актыўна супрацоўнічаў з украінскай выведкай.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны правяла спецаперацыю «Барыня», падчас якой удалося завербаваць расейскага вайскоўца Данііла Алфёрава. Ён прывёў у палон 11 акупантаў.

Пра гэта распавёў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў падчас прэс-канферэнцыі, паведамляе «Укрінфарм».

З яго слоў, Алфёраў - лейтэнант, кадравы вайсковец РФ, які з чэрвеня 2023 года актыўна супрацоўнічаў з Сіламі бяспекі і абароны Украіны і выведкай.

«Алфёраў пераканаў і добраахвотна перавёў 11 вайскоўцаў РФ у палон некалькімі партыямі. Калі была пагроза жыццю Алфёрава, Украіна ажыццявіла спецаперацыю па яго кантраляваным вывадзе на ўкраінскую тэрыторыю», - заявіў Юсаў.

Сам вайсковец на канферэнцыі распавёў, што звязаўся з украінскім бокам з дапамогай праекту «Хачу жыць». Ён кажа, што яму прапанавалі знайсці акупантаў, якія хочуць здацца ў палон - за перыяд супрацоўніцтва Алфёраў вывеў тры такія групы.

«Пасля таго, як мяне пачалі падазраваць, я сказаў куратару з «Хачу жыць», што выходжу. Патрапіўшы на тэрыторыю Украіны, сустрэўшы ўкраінскія ССА, я прайшоў усе працэдуры, прадугледжаныя для вайскоўцаў РФ, якія здаліся ў палон», - дадаў ён.

Раней стала вядома, што ГУР правяло беспрэцэдэнтную спецаперацыю пад назвай «Сініца», якая доўжылася шэсць месяцаў. 23 жніўня з'явіліся паведамленні, што расейскі верталёт Мі-8 разам з экіпажам пераляцеў ва Украіну і здаўся Сілам абароны Украіны.

Борт рабіў рэйс паміж дзвюма авіябазамі і перавозіў дэталі да расейскіх самалётаў. Разам з пілотам на борце былі двое чальцоў экіпажа, якія не ведалі, куды насамрэч ляціць верталёт. Мі-8 прызямліўся ў Харкаўскай вобласці. У выніку спецаперацыі двух чальцоў экіпажа ліквідавалі.

Пілот Максім Кузьмінаў і яго сям'я цяпер знаходзяцца ва Украіне. Мі-8 застаўся тут разам з дэталямі да самалётаў-знішчальнікаў, якія павінен быў даставіць расейцам. Ён папоўніць украінскі парк баявых верталётаў. Расейскі пілот атрымае 500 000 і новыя дакументы ў рамках дзяржаўнай праграмы.

Юсаў заявіў, што пасля «Сініцы» колькасць расейцаў, якія хочуць здацца ў палон, вырасла на 70%.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках