27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін страшна здзіўлены»

7
«Пуцін страшна здзіўлены»

Як Крэмль давёў краіну-бензакалонку да дэфіцыту паліва.

З пачатку года ў Расеі на 10-11% выраслі кошты паліва, што для найбуйнейшага сусветнага вытворцы нафтапрадуктаў вельмі шмат. Пры гэтым Уладзімір Пуцін не разумее, ці робіць выгляд, што не разумее, чаму так адбываецца.

Аб гэтым заявіў эканамічны аналітык Уладзімір Мілаў у інтэрв'ю журналісту Майклу Накі. Са слоў эканаміста, у Расеі на рынку на ўсю моц гаспадараць дзяржаўныя энэргетычныя манаполіі, якія проста ігнаруюць распараджэнні і антыкрызісныя захады ўрада, накіраваныя на стабілізацыю паліўнага рынку краіны.

«Яны працягнуць адціскаць з унутранага рынку, колькі могуць, пакуль іх не спыняць проста з Крамля: «Усе, хлопцы, дастаткова, гэта пагражае сацыяльнай незадаволенасцю». Г.зн. яны (урад РФ - рэд.) захады [па стабілізацыі паліўнага рынку] увялі, а кошты працягваюць расці, бо рынак, тры чвэрці вытворчасці, кантралююць чатыры кампаніі, звязаныя з дзяржавай», - кажа Уладзімір Мілаў.

Эканаміст адзначыў, што на нарадах з урадам, якія транслююцца ў сетцы, Пуцін заўсёды дзівіцца таму, што сітуацыю на паліўным рынку не ўдаецца стабілізаваць. Магчыма, дыктатар робіць гэта на публіку, каб зняць з сябе адказнасць за наступствы створанай ім жа самім манапалізаванай эканомікі. Альбо ж Пуцін сапраўды не разумее, як працуе эканоміка.

«Пуцін страшэнна здзіўлены. Падарыце яму хтосьці нарэшце падручнік па эканоміцы», - іранізуе Мілаў, дадаючы, што Крэмль, відавочна, дасць нафтавікам магчымасць «падсабраць» грошай з шараговых расейцаў, каб кампенсаваць страты ад страты экспартных рынкаў.

Эксперт канстатуе, што падаражанне бензіну ў Расеі проста адаб'ецца на агульных паказчыках інфляцыі, бо кошт паліва ўплывае на ўсе сферы эканомікі.

«Гэта робіць больш дарагой лагістыку, а лагістыка пераносіцца ў кошты астатніх тавараў. Гэта хутка нейкімі захадамі супакоіць немагчыма. Калі нафтавікі раскруцілі вось гэты махавік падвышэння коштаў, то ён будзе нейкі час працягвацца і адаб'ецца на ўсім», - растлумачыў Мілаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках