1 верасня 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі мяняюцца правілы падачы дакументаў на польскі шэнген

8
У Беларусі мяняюцца правілы падачы дакументаў на польскі шэнген

Новы прынцып пачне дзейнічаць з 2 кастрычніка.

На сайце візавых цэнтраў Польшчы паведамляецца, што з 2 кастрычніка для беларусаў мяняецца парадак падачы дакументаў на шэнгенскую візу. Цяпер падаваць дакументы трэба будзе па месцы рэгістрацыі. Праўда, ёсць выключэнні.

- З 2 кастрычніка 2023 года грамадзянам Рэспублікі Беларусь варта падаць дакументы на візу Шэнген у Візавыя цэнтры паводле тэрытарыяльнай прыкметы паводле рэгістрацыі па месцы жыхарства, - гаворыцца на сайце візавага цэнтра Польшчы.

Калі раней беларусы маглі падавацца ва ўсякі візавы цэнтр, то цяпер сітуацыя змянілася. Жыхары якіх рэгіёнаў і куды павінны будуць везці дакументы?

У візавыя цэнтры Менска, Магілёва і Гомеля - зарэгістраваныя ў Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях.

У візавых цэнтрах Берасця, Баранавічаў і Пінска - зарэгістраваныя ў Берасцейскай вобласці.

А вось у візавых цэнтрах Гародні і Ліды - па-ранейшаму, незалежна ад рэгістрацыі.

Таксама зазначаецца, што ўладальнікі біяметрычных пашпартоў павінны будуць падаць дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю па месцы жыхарства ў адпаведнай вобласці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках