15 лiпеня 2024, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы РФ узбунтаваліся пад Кляшчыеўкай і запісалі «перадсмяротнае» відэа

23
Вайскоўцы РФ узбунтаваліся пад Кляшчыеўкай і запісалі «перадсмяротнае» відэа

Сваякі апублікавалі яго пасля разгрому акупантаў.

15 акупантаў з 1307-га палка УС РФ абвінавацілі камандаванне ў тым, што яно зрабіла з іх смяротнікаў. Групу кінулі на захоп сяла Кляшчыеўкі на Бахмуцкім кірунку, паведамляе dialog.ua.

Відэа было запісанае 19 верасня. У ім акупанты пагражаюць, што, калі яны будуць знішчаныя пры штурме Кляшчыеўкі, іх родныя выкладуць відэа ў сетку. Імаверна, гэтак і адбылося.

«Сёння, калі мы прыехалі сюды на «нуль» (перадавую - рэд.), нам далі задачу выведкі боем спачатку, потым - узяць лесапаласу і выступіць цалкам у жылы масіў у Кляшчаеўцы. Каб вы разумелі, у Кляшчыеўцы з боку возера працуюць два «Леапарды»! Зона цалкам прастрэльваецца, лесапаласа накрываецца касетамі… Там стаіць да 100 чалавек, нас выступае – 10 чалавек на ўсю гэтую арту, 5 – прыкрыццё… Крам няма, кулямёты гнілыя… Нам абяцалі артпадтрымку, нам абяцалі эвакуацыю, нам сказалі, што будзе ўсё добра. Але калі раптам наша каманда не вернецца, з нашай камандай нешта дрэннае адбудзецца, гэтае відэа адразу вылятае ў Інтэрнэт!» - заявілі акупанты.

Яны запэўніваюць, што ў баях за Кляшчыеўку расейскае войска ўжо страціла амаль 1,2 тысяч вайскоўцаў забітымі.

Паказальна, што ў сваім звароце акупанты запэўнівалі, што не адступяць і паспрабуюць выканаць задачу паўторнай акупацыі Кляшчыеўкі, хаця, паводле іх слоў, там расейскаму войску «рабіць няма чаго».

Сфармуляваць выразна, за што ідуць на смерць, вайскоўцы РФ не змаглі, адзначыўшы толькі, што робяць гэта «для Расеі» і сваіх родных.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках