27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіўныя весткі прыходзяць з Казахстана

9
Дзіўныя весткі прыходзяць з Казахстана

Вектар памяняўся.

Дзіўныя для змацаванай, закарэлай, запуцінскай публікі навіны прыходзяць з Казахстана.

У Алма-Аце будуецца Музей сучаснага мастацтва, які плануюць адкрыць у верасні 2024 года.

Архітэктар - брытанец Крыс Ланксбуры. Будынак будзе ўяўляць сабой дзве вялізныя літары L, якія ляжаць насустрач адна адной.

Асобная тэма, як будзе абліцаваны музей: «Матэрыялы, якімі будуць абліцаваныя фасады, як і архітэктура - не з простых. Камень - юрскі вапняк. Ён утварыўся больш за 100 мільёнаў гадоў таму і здабываецца толькі на поўдні Нямеччыны, у Баварыі. Кожны яго зрэз - непаўторны і захоўвае ў сабе рэшткі старажытных арганічных бесхрыбетных. Частка фасада будзе пакрытая анадаваным алюмініем - ён звышмоцны і выкарыстоўваецца ў будаўніцтве самалётаў, караблёў і бронемашын. Трэці абліцовачны матэрыял сталь COR-TEN. Яна вельмі хораша іржавее, але пры гэтым не псуецца. Іржа, наадварот, ратуе сталь ад карозіі і змяняе колер у залежнасці ад надвор'я і асвятлення».

Як паведамляецца, частка экспанатаў для музея ўжо закупленая. Напрыклад, інсталяцыя сучаснага нямецкага мастака Анзэльма Кіфера «Калі гэтыя сачыненні спаляць, яны нарэшце дадуць крыху святла», скульптуры са сталі амерыканскага мастака Рычарда Сера «Скрыжаванне», творам адной з самых запатрабаваных мастачак сучаснасці – японкі Яеі Кусамы.

Дзіўныя навіны. Здавалася б, ва ўяўленні запуцінскіх грамадзян, Цэнтральная Азія павінна заставацца «змацаванай», «усходам». Але вось паварот у іншы бок. І не проста ў бок - у сучасны свет.

У той самы свет, адкуль уцякаюць, так бы мовіць, «кансерватары» пуцінцы, якія апускаюць Расею ў культурную адсталасць. Вектар у Казахстана іншы.

Вы ж, змацаваныя расейскія грамадзяне, хадзіце і далей калонамі з партрэтамі Пуціна, удзельнічайце ў «несмяротных палках», адзначайце перамогі зніклай тры дзясяткі гадоў таму краіны, глядзіце па «Культуры» старое савецкае кіно 50-х, святкуйце «далучэнне новых рэгіёнаў» і Крыма.

Так і будзеце маршыраваць у мінулае, пакуль краіна з кіроўнымі чэкістамі канчаткова не згніе. Пасля гэтага іх дзеці з грашыма і атрыманай у заходніх універсітэтах адукацыяй адправяцца ў Еўропу (як сын крывадушніцы Мізулінай), а вы застаняцеся на руінах з пачуццём глыбокага задавальнення за бязмэтна пражытае жыццё.

Тэлеграм-канал «Часу на разварушванне няма»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках