Расейцы пайшлі на штурмы на Лімана-Купянскім кірунку і паплаціліся
1- 30.09.2023, 15:27
- 6,984
Ва УСУ распавялі падрабязнасці.
Ва Узброеных сілах Украіны распавялі аб спробе расейскіх захопнікаў двойчы прабіць абарону на Лімана-Купянскім кірунку.
Аб гэтым начальнік прэс-службы Усходняй групоўкі войскаў УСУ Ілля Еўлаш сказаў у эфіры тэлемарафона.
«На Лімана-Купянскім кірунку цяпер вораг ужо аднавіў свае штурмавыя дзеянні. Прынамсі, за мінулы дзень двойчы спрабаваў прабіць нашу абарону. Беспаспяхова для ворага. Ён там атрымаў ладныя страты і адышоў, адмовіўся ад наступальных дзеянняў», - сказаў Яўлаш.
У той жа час расейскія захопнікі працягваюць інтэнсіўна выкарыстоўваць авіяцыю - па пазіцыях украінскіх абаронцаў было нанесена 16 авіяўдараў на гэтым кірунку.
Таксама акупанты працягваюць ажыццяўляць інтэнсіўныя абстрэлы пазіцый УСУ.
«Зрэшты, 564 разы вораг абстраляў нашых абаронцаў з рознага ўзбраення, як са ствольных артылерыйскіх сістэм, так і рэактыўных. Выкарыстоўваў танкі, мінамёты, АГСы (аўтаматычныя гранатамёты - Рэд.), супрацьтанкавыя комплексы, у тым ліку і стралковую зброю. Здзейсненыя тры ўдары дронамі па пазіцыях нашых абаронцаў», - паведаміў Еўлаш.
«Аднак і мы не сядзелі, склаўшы рукі. Наносілі ўдары па іх складах з боепрыпасамі і гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Знішчылі адну гармату «Мста-Б» і адну гармату Д-30, а таксама 82-мм мінамёт і 3 машыны. Працуюць нашы падраздзяленні РЭБ, пераносных зенітна-ракетных комплексаў. Мы знішчаем іх дроны, як наглядальныя, так і дроны-камікадзэ. Нам удалося знішчыць два БПЛА тыпу «Залы» і «Арлан» і яшчэ знішчылі шэраг дронаў-камікадзэ тыпу FPV», - сказаў Еўлаш.