Спецназ СБУ знішчыў дзясяткі адзінак расейскай тэхнікі
1- 30.09.2023, 15:51
- 4,472
70 акупантаў адправіліся на «канцэрт Кабзона».
Спецназаўцы Службы бяспекі Украіны ювелірна адпрацавалі па ворагу на фронце з дапамогай дронаў. За мінулы тыдзень знішчаныя 62 адзінкі варожай тэхнікі, 28 фартыфікацыйных збудаванняў, 1 састаў з БК і 70 расейскіх акупантаў.
Як піша «Обозреватель», відэа ўдараў па расейцах Цэнтра спецаперацый «А» паказалі ў Telegram Службы бяспекі Украіны. Там удакладнілі, што сярод знішчанай тэхнікі:
- 7 танкаў;
- 5 ББМ;
- 7 артылерыйскіх сістэм;
- 1 сістэма СПА;
- 6 сістэм радыёэлектроннай барацьбы і выведкі;
- 29 адзінак аўтамабільнай тэхнікі;
- 7 агнявых пазіцый;
- 28 фартыфікацыйных збудаванняў і 1 склад з БК.