15 лiпеня 2024, панядзелак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская манашка распавяла «вагнераўцам» аб карысці гібелі

33
Менская манашка распавяла «вагнераўцам» аб карысці гібелі

Але адзін з наймітаў сказаў «страшныя словы».

Манашка Свята-Елісавецінскага манастыра запэўніла параненых «вагнераўцаў», што падчас вайны ва Украіне акупанты гінуць не дарма.

Пра паездку ў Маскву да наймітаў яна расказала 28 верасня на сястрынскім сходзе з духоўнікам манастыра, піша «Белсат».

Манашка менскага Свята-Елісавецінскага манастыра на сястрынскім сходзе расказала пра паездку ў Маскву да параненых «вагнераўцаў». Яна паскардзілася, што адзін з наймітаў «казаў страшныя словы: гэта не наша вайна».

«Я сустрэлася з ваяром, у якога чатыры асколачныя раненні, на мыліцах ходзіць. У яго цяпер такі стан...З яго апавядання я зразумела, не толькі ў яго адзінага - у хлопцаў, якія вярнуліся з вайны, вялікая крыўда. Ён нават казаў такія страшныя словы: гэта не наша вайна. Уяўляеце, асоба ваявала паўтара гады і вось такое прамаўляе», - распавяла манашка.

Яна патлумачыла прычыну крыўды: наймітаў не прызнаюць ветэранамі. А таксама паведаміла, як паспрабавала суцешыць вагнераўца:

«Спрабавала сказаць: Паглядзі, вакол пачалося ж нешта мяняцца, смерць гэтых хлопцаў была не дарма, тое, што цяпер адбываецца, - гэта дзякуючы вам. Але чалавек не жадае гэтага чуць, не верыць у гэта. Гэта самае складанае», – паскардзілася манашка.

Да размовы на сястрынскім сходзе далучыўся духоўнік Свята-Елісавецінскага манастыра Андрэй Лемяшонак, які назваў загінулага кіраўніка ПВК «Вагнера» Яўгена Прыгожына «няверным з кашаю ў галаве».

«Гэта было ўжо дзеянне ад ворага, ад д'ябла. Ён перавысіў свае паўнамоцтвы. Гэта было ўжо супраць Расеі. Ён быў патрыётам, але, відаць, няверным, нецаркоўным, у галаве была такая каша, што прывяла да такога вось…» – заявіў протаіерэй.

Свята-Елісавецінскі манастыр вядомы сваёй падтрымкай вайны ва Украіне. Сёстры збіраюць для расейскіх войскаў грошы, медыкаменты, адзенне і абутак, пішуць лісты падтрымкі, праводзяць канцэрты «Сваіх не кідаем» у гонар акупантаў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках