Беларускіх лыжнікаў не пусцяць у Фінляндыю
10- 30.09.2023, 16:49
- 5,044

Аб пастанове паведаміў Ларс Эберг.
Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда (FIS) пастанавіла не касаваць санкцыі ў дачыненні да расейскіх і беларускіх спартоўцаў на наступны сезон.
Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце арганізацыі пасля восеньскай сесіі. Аб пастанове паведаміў мэнэджар нацыянальнай каманды Швэцыі ў лыжных гонках Ларс Эберг пасля канферэнцыі ў Цюрыху.
«Нічога не змянілася з таго часу, як была прынятая пастанова іх (беларускіх і расейскіх спартоўцаў - рэд.) не пускаць», - сказаў Эберг.
Ён таксама нагадаў, што ініцыятарамі санкцый у дачыненні да лыжнікаў РФ і Беларусі былі Швэцыя і скандынаўскія краіны.
Кубак свету ў лыжных гонках стартуе 24 лістапада ў фінскай Руцы.
Нагадаем, рада FIS падоўжыла адхіленне расейскіх і беларускіх спартоўцаў да далейшага апавяшчэння ў траўні 2023 года.