Пад Салядарам украінскія ваяры зладзілі расейцам «разнос»
2- 30.09.2023, 17:04
- 5,948

Прасмажылі бліндажы акупантаў і 4 аўто.
Пад горадам Салядарам Бахмуцкага раёна Данецкай вобласці цягам дня ўкраінскія воіны патрапілі ў два бліндажы расейскіх захопнікаў, а таксама чатыры аўтамабілі праціўнікаў.
Ворагу нанеслі страты аэравыведнікі 30-й асобнай матарызаванай брыгады ім. князя Канстанціна Астрожскага, а таксама аператары FPV-дронаў з іншых падраздзяленняў.
Пра гэта ў Telegram паведаміў камандзір Наземных войскаў Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі і паказаў яскравае відэа.
«Выдатная праца. Маштабуем знішчэнне ворага», - паведаміў ён. На апублікаваным відэа паказанае, прынамсі, знішчэнне трох джыпаў захопнікаў.