1 верасня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі вайсковы камісарыят пастанавіў выдаткаваць на рамонт прыбіральні фантастычную суму

6
Віцебскі вайсковы камісарыят пастанавіў выдаткаваць на рамонт прыбіральні фантастычную суму

На што пойдуць бюджэтныя грошы.

29 тысяч рублёў (крыху менш за 9 тысяч даляраў сённяшнім курсам Нацбанку) плануецца выдаткаваць на рамонт санвузла на трэцім паверсе камісарыята горада Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў, пішуць «Народныя навіны Віцебска». Фінансавацца ўсё будзе з бюджэтных сродкаў.

Паведамляецца, што на сценах санвузла ёсць глыбокія расколіны і нават дзіркі. Таму плануецца атынкаваць і замяніць керамічную плітку на 130 квадратных метрах сценак і 15 квадратных метрах падлогі. Таксама плануецца адрамантаваць падвесную столь і замяніць уваходныя дзверы.

У сантэхніцы будуць мяняць адну ракавіну, два ўнітазы і кутнюю душавую кабіну, а таксама іх арматуру і каналізацыйныя і сцёкавыя трубы. Да таго ж будуць замененыя шэсць свяцільняў у столі, выключальнік і разетка, якія прыйшлі ў непрыдатнасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках