16 лiпеня 2024, aўторак, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі аналітык: Украіна ператварыла традыцыйныя сімвалы вайсковай перавагі РФ у яе крытычную ўразлівасць

Брытанскі аналітык: Украіна ператварыла традыцыйныя сімвалы вайсковай перавагі РФ у яе крытычную ўразлівасць

Эксперт патлумачыў, чым унікальныя атакі па ЧФ РФ.

Традыцыйная вайсковая мудрасць мяркуе, што атрымае перамогу самае вялікае, лепш за ўсё абсталяванае войска, але Украіна перавярнула гэты прынцып з ног на галаву, тэрарызуючы расейскі Чарнаморскі флот. Такую думку ў артыкуле для Sky News агучыў вайсковы аналітык Шон Бэл.

Эксперт прааналізаваў апошнія атакі Украіны па Чарнаморскім флоце краіны-агрэсаркі і высока ацаніў метады, якія выкарыстоўвалі ўкраінскія сілы.

«Нягледзячы на тое, што вайсковая перавага ў колькасці і магчымасцях застаецца прывабным варыянтам, Украіна прадэманстравала, што спрыт, тэхналогіі і здольнасць да адаптацыі могуць стацца пераканаўчым супрацьдзеяннем», – канстатуе Бэл.

Аналітык сцвярджае, што ўкраінскія сілы змаглі ператварыць традыцыйныя сімвалы вайсковай перавагі, якія ёсць у РФ, у яе крытычную ўразлівасць.

«Украіна выкарыстоўвала тэхналогіі для правядзення серыі «асіметрычных» нападаў супраць расейскага Чарнаморскага флоту, якія ўключалі патапленне «Масквы», нацэльванне на шматлікія караблі і падводныя лодкі з дапамогай спалучэння беспілотнікаў і ракет. На мінулым тыдні адбылася дзёрзкая атака на «мазгі» ЧФ - яго вайсковы штаб. Паспяхова атакуючы вайскова-марскі патэнцыял Расеі - асабліва яе караблі і падводныя лодкі - яна ператварае гэтыя традыцыйныя сімвалы вайсковай перавагі ў крытычную ўразлівасць Расеі, прымушаючы ЧФ шукаць прытулку далей на ўсход, далей ад Украіны», - піша Бэл.

Эксперт мяркуе, што такую стратэгію могуць узяць на сваё ўзбраенне Тайвань, Іран і Паўночная Карэя.

«Магчыма, Тайвань не зможа зраўнавацца з Кітаем у вайсковым плане, але ён атрымае каштоўныя ўрокі з вайны ва Украіне. Аднак гэтак жа будзе Паўночная Карэя, Іран і шэраг краін, якія традыцыйна ўважаліся за вайсковых «аўтсайдэраў», – мяркуе аналітык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках