16 лiпеня 2024, aўторак, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея спалохалася флоту марскіх дронаў Украіны

Расея спалохалася флоту марскіх дронаў Украіны

Маніторынгавая група заўважыла дзіўныя барыкады.

У Крыме заўважылі водныя загароды на фоне абвяшчэння Украіны аб стварэнні першага ў свеце флоту марскіх дронаў.

З адпаведнай аб'явай аб флоце сёння на Міжнародным форуме абаронных індустрыі выступіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Пасля гэтага ля Севастопальскай бухты часова акупаванага паўвострава заўважылі «нейкую загароду».

«У Севастопальскай бухце насупраць Помніка затопленым караблям усталёўваюць нейкую загароду», - паведаміла маніторынгавая група «Крымский ветер».

Там намякнулі, што РФ магла занепакоіцца праз заяву Зяленскага і дапоўнілі публікацыю кадрам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках