27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарык Харламаў, які высмеяў Пуціна, давёў Салаўёва да істэрыкі

9
Гарык Харламаў, які высмеяў Пуціна, давёў Салаўёва да істэрыкі

Прапагандыст патрабуе адправіць коміка на фронт.

Рупар расейскай прапаганды Уладзімір Салаўёў накінуўся з прэтэнзіямі на коміка Гарыка Харламава, які нядаўна ў рамках тэлешоў Comedy Club, што выходзіць на федэральным тэлеканале РФ «ТНТ», высмеяў палітыку Крамля і існую сітуацыю ў расейскай эканоміцы, напрыклад, падзенне курсу рубля.

Як піша «Диалог», у эфіры сваёй прапагандысцкай праграмы Салаўёў запатрабаваў адправіць Харламава і іншых гумарыстаў Comedy Club на фронт.

«Вось гэты зварот: скажыце нам, у вас ёсць нейкі план? Так, Гарык, план ёсць - напрыклад, узяць вас усіх і адправіць агітбрыгадай на фронт», - сказаў прапагандыст.

Нагадаем, Харламаў у пародыі на песню «Дэльтаплан» Валерыя Лявонцьева высмеяў палітыку Крамля. Ён указаў на рост ізаляцыі Расеі ў свеце, падзенне курсу рубля, а таксама задаў уладам РФ пытанне, ці ёсць у іх нейкі план выхаду з гэтай сітуацыі. У гумарыстычным нумары таксама ўзяў удзел расейскі спявак Дзмітрый Малікаў, які акампанаваў Харламаву на клавішным музычным інструменце.

Раней Харламаў пасмяяўся з ток-шоў расейскай прапагандысткі Вольгі Скабеевай, а таксама высмеяў дэфіцыт замежных тавараў у РФ, які ўтварыўся ў выніку дзеяння заходніх санкцый.

Адзначым, у кастрычніку Харламаў патрапіў у санкцыйны спіс Украіны. Абмежаванні супраць яго, а таксама шэрагу іншых расейскіх артыстаў уведзеныя за падтрымку палітыкі Пуціна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках