15 лiпеня 2024, панядзелак, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Літвы прапануе змяніць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка для беларусаў

3
МУС Літвы прапануе змяніць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка для беларусаў

Але не ўсіх.

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы ў найбліжэйшыя дні ўнясе ў Сейм законапраект аб павелічэнні тэрміну дзеяння пашпарта іншаземца, які выдаецца ў краіне.

Пра гэта ў інтэрв'ю BNS заявіла кіраўніца ведамства Агне Білатайтэ.

«Найбліжэйшым часам мая прапанова да Закона «Аб прававым становішчы замежнікаў» будзе зарэгістраваная альбо мной, альбо супольна з маімі калегамі. І будуць прапановы падоўжыць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка. Вядома, гаворка ідзе не пра ўсіх, а пра выключныя асобы, якія сапраўды пераследуюцца і дакладна не могуць вярнуцца ў Беларусь», - сказала міністр.

Білатайтэ ўхілілася ад наўпроставага адказу на пытанне, ці змяшчае праект змены ва ўмовах выдачы пашпарта. Цяпер яго могуць атрымаць замежнікі, якія з аб'ектыўных прычынаў не могуць аформіць дакументы на радзіме.

Раней міністр выказвалася за тое, каб пашпарты замежніка выдаваліся «тым асобам, якія пацярпелі або зазнаюць пераслед з боку рэжыму», а каб гэты працэс працаваў, трэба падключыць да яго і Дэпартамент дзяржбяспекі.

«Паглядзім, якая будзе фармулёўка. Ці будзе гэта прадугледжана падзаконнымі актамі ці ў самім законе - гэта пытанні юрыдычнай тэхнікі», - сказала яна.

Цяпер пашпарты замежніка выдаюцца на год. Да гэтага ў МУС краіны казалі, што тэрмін іх дзеяння могуць павялічыць да трох год.

Нагадаем, нядаўна грамадзяне Беларусі пазбавіліся магчымасці атрымліваць і абменьваць пашпарты ў пасольствах і консульствах краіны за мяжой. Для абмену дакументаў абавязкова ехаць у Беларусь, аднак шмат хто баіцца гэта рабіць праз магчымы пераслед з боку сілавікоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках