27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна выкрыла ўсю верхавіну спецслужбаў РФ, якія маюць дачыненне да дыверсій на вайсковых складах у Сватаве і Чэхіі

Украіна выкрыла ўсю верхавіну спецслужбаў РФ, якія маюць дачыненне да дыверсій на вайсковых складах у Сватаве і Чэхіі

Датычныя Чапіга і Мішкін, якія спрабавалі атруціць Скрыпалёў.

У Службе бяспекі Украіны заявілі, што супольна з калегамі з Дзяржаўнага бюро расследаванняў устанавілі асобы камандавання і ключавых членаў сіл спецаперацый расейскага войска, якія маюць дачыненне ў тым ліку да выбухаў на складах у чэшскім горадзе Врбеціцы.

Пра гэта паведаміла прэс-служба СБУ, піша «Еўрапейская праўда».

Украінскія спецслужбы выявілі, што сярод членаў сіл спецаперацый РФ - дзейны камандзір, генерал-маёр Валерый Флюсцікаў, а таксама былы ахоўнік прэзідэнта Расеі Аляксей Дзюмін, які ў 2014 годзе займаў пасаду камандзіра спецназа расейскага ГРУ.

У СБУ адзначаюць, што праз сакрэтнасць працы расейскія сілы спецаперацый хоць і падсправаздачныя начальніку Генштаба РФ, але «ў асобных выпадках» падпарадкоўваюцца непасрэдна прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.

«На падставе сабраных довадаў абодвум фігурантам і яшчэ 25 прадстаўнікам сіл спецаперацый УС РФ, а таксама іх памагатым з ліку баевікоў «Л/ДНР» паведамлена аб падазрэнні паводле арт.113 Крымінальнага кодэкса Украіны (дыверсія). Кадравыя супрацоўнікі расейскай спецслужбы маюць дачыненне да рэзанансных забойстваў і тэрактаў на тэрыторыі Украіны і Еўразвяза, у тым ліку да падрыву вайсковага аб'екта ў Чэхіі», – гаворыцца ў заяве.

Сярод датычных да дыверсій згадваюцца Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін.

Ніжэй у камюніке ўдакладняецца, што ў супрацоўніцтве з чэшскімі праваахоўнікамі ўстанавілі дачыненне сіл спецаперацый УС РФ да падрыву склада з узбраеннем у горадзе Врбеціцы ў Чэхіі ў 2014 годзе.

У СБУ заявілі, што менавіта прадстаўнікі гэтай спецслужбы стаяць за падрывам украінскага склада ракетна-артылерыйскага ўзбраення ў Сватаве Луганскай вобласці 29 кастрычніка 2015 г., і падрабязна апісалі, як гэта рэалізавалі.

Нагадаем, Чэхія ў 2021 годзе абвінаваціла РФ у арганізацыі выбуху, які адбыўся 16 кастрычніка 2014 года на складах узбраення ва ўсходняй частцы Чэхіі і прывёў да шматлікіх разбурэнняў і гібелі двух мясцовых жыхароў. Толькі праз 6,5 гадоў кіраўніцтва чэшскага ўрада афіцыйна абвінаваціла Расею ў арганізацыі гэтай дыверсіі.

У сувязі з гэтым Прага выслала 18 расейскіх дыпламатаў, а Расея ў адказ абвясціла персонамі нон-грата 20 супрацоўнікаў пасольства Чэхіі ў Маскве. Пасля гэтага Чэхія заявіла, што высылае яшчэ амаль 70 супрацоўнікаў расейскай амбасады. Некалькі краін ЕЗ далучыліся да высылкі расейскіх дыпламатаў у знак салідарнасці з Чэхіяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках