27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не жадаюць паказвацца: трэвэл-блогерка заўважыла дзіўную тэндэнцыю ў стасунках паміж расейскамоўнымі

9
Не жадаюць паказвацца: трэвэл-блогерка заўважыла дзіўную тэндэнцыю ў стасунках паміж расейскамоўнымі

З чым гэта злучанае?

Расейцы, якія не знайшлі чамусьці месца для падарожжаў у сваёй краіне, «дзе ёсць усё», працягваюць шукаць прыгоды за мяжой. Яны выкарыстоўваюць шчыліны для таго, каб не адказваць за ўчынкі сваёй дзяржавы, а потым дзівяцца, чаму замежнікі не жадаюць сустракаць іх з распасцёртымі рукамі. І нават расейскамоўныя, якія заўсёды знаходзілі паміж сабой агульную мову, не жадаюць паказвацца, зводзячы стасункі да мінімуму.

Трэвел-блогерка з Расеі падчас свайго двухтыднёвага падарожжа па Еўропе заўважыла дзіўную тэндэнцыю ў стасунках паміж расейскамоўнымі. Яна сцвярджае, што цяпер людзі не адкрытыя для размовы. Пра гэта паведамляе «Обозреватель». Дзяўчына наведала Турцыю, Гішпанію, Андору, Партугалію і Фінляндыю.

Яна падзялілася назіраннем, што расейскамоўныя зводзяць стасункі на «не», не спрабуючы працягнуць размову. «Калі раней сустракаеш недзе за мяжой таго, хто размаўляе па-расейску, адразу: «Адкуль вы?», маеш стасункі неяк, дзелішся ўражаннямі... Цяпер такія дыялогі зведзеныя да мінімуму, іх практычна няма», — патлумачыла вандроўніца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках