27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Барнаула атруціў ваду для мабілізаваных, каб «дапамагчы Украіне»

4
Жыхар Барнаула атруціў ваду для мабілізаваных, каб «дапамагчы Украіне»

Працэс зняў на відэа.

У расейскім Барнауле ФСБ затрымала мужчыну, які паабяцаў дапамагаць украінскім вайскоўцам.

Першае заданне "добраахвотнік" прыдумаў сабе сам: атруціў ваду, прызначаную для мабілізаваных расейцаў. Сваё злачынства ён зняў на відэа, паведамляюць расейскмя СМІ.

Расеец нібыта сам выйшаў на ўкраінцаў. У камунікацыі з імі ў сацсетках ён пачаў агучваць радыкальныя погляды на тое, што адбываецца ў краіне. Ён паведаміў, што гатовы падтрымаць украінскіх вайскоўцаў, паведамілі ў рэгіянальнай управе ФСБ.

Каб даказаць сур'ёзнасць сваіх намераў, мужчына атруціў ваду, якая прызначалася для мабілізаваных вайскоўцаў у зоне "спецаперацыі". Працэс зняў на відэа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках