Лепс і Чычэрына хацелі падтрымаць акупантаў, але абняславіліся
18- 30.09.2023, 20:16
- 18,264
Прапагандысты выдалі недарэчны «гіт».
Паплечнікі Крамля, а па сумяшчальніцтве спевакі, Рыгор Лепс, Юлія Чычэрына і Улад Маленка выканалі новую замову ўлады - стварыць «патрыятычны» трэк. Калектыўна прыгадаўшы ўсе вядомыя ў гісторыі імёны расейскіх мастакоў, пісьменнікаў, навукоўцаў і палітыкаў, прапагандысты выдалі недарэчны "гіт", піша obozrevatel.com.
Без хлусні, маніпуляцый і скрыўлення фактаў, як звычайна, не абышлося. Відэа, дзе артыстаў змясцілі паміж фота і выразкамі з расейскіх газет, з'явілася на youtube.
У парадку чаргі кожны з пуціністаў выканаў свой куплет. Не прайшло і 20 секунд, як выканаўцы пачалі паразітаваць на імёнах.
У першым жа куплеце Лепс выдаў, што "Вярнадскі бачыў у небе расейскія маякі". Дарэчы, «маякамі» ў песні характарызуюць дасягненні РФ, акупантаў і ўвогуле што хочаце, звязанае з тэрарыстычнай дзяржавай.
Аднак гісторыкі б з Лепсам не пагадзіліся. Навуковец Уладзімір Вярнадскі, хоць і нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, прысвяціў жыццё адраджэнню ўкраінскай культуры. Ён быў заснавальнікам Нацыянальнай бібліятэкі Украінскай дзяржавы ў Кіеве, чальцом Навуковага таварыства Шаўчэнкі, патрабаваў прызнання наяўнасці асобнага ўкраінскага народа, што ішло насуперак пазіцыі ўладнай верхавіны Расейскай імперыі.
Перад смерцю навуковец перадаў у Акадэмію навук Украіны свае ўспаміны, у якіх адзначаў: "Я веру ў вялікую будучыню і Украіны, і Украінскай акадэміі навук". Ні слова аб "расейскіх маяках".
"Сваім" для расейцаў стаў Гогаль, народжаны ва Украіне. Не абышлі бокам прапагандысты і акупаваныя гарады Украіны. Так, у тэксце гаворыцца, што Данецк нароўні з іншымі гарадамі РФ і акупаванымі рэгіёнамі “зрабілі выбар. І гэты выбар – Бог”. За Госпада яны, верагодна, уважаюць свайго правадыра Уладзіміра Пуціна.
У кліпе ўсе трое прапагандыстаў паўсталі ў ваяўнічых позах, Лепс пішчаў, а гледачам паказвалі чорна-чырвоныя дэкарацыі са зброяй і рознымі славутасцямі РФ.
Пішчаў ад гэтага абсурду, дарэчы, не толькі Лепс. Мяркуючы з каментароў, расейцы высока ацанілі гэтую насмешку над музыкай і натхніліся на новыя вайсковыя злачынствы. Зрэшты, праглядаў на роліку занадта мала, каб назваць гэтае бязладдзе “хітом”, таму, хутчэй за ўсё, жыць “Маякі” будуць толькі на прапагандысцкіх канцэртах.