16 лiпеня 2024, aўторак, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ праводзяць наступальную аперацыю на Мелітопальскім і Бахмуцкім кірунках

УСУ праводзяць наступальную аперацыю на Мелітопальскім і Бахмуцкім кірунках

Украінскае войска знішчае акупантаў ды іхнюю тэхніку.

Сілы абароны Украіны працягваюць наступальную аперацыю на Мелітопальскім кірунку, наступальныя (штурмавыя) дзеянні на Бахмуцкім кірунку прычыняюць акупацыйным войскам страты ў жывой сіле і тэхніцы, знясільваюць ворага ўздоўж усёй лініі фронту.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны. Адзначаецца, што на ўсіх кірунках на працягу дня адбыліся 24 баявыя сутыкненні.

«Аперацыйная сітуацыя на ўсходзе і поўдні Украіны застаецца складанай», — сказана ў паведамленні.

У Генеральным штабе ўдакладнілі, на Бахмуцкім кірунку супраціўнік беспаспяхова спрабаваў аднавіць страчанае становішча ля Кляшчэеўкі Данецкай вобласці. Нанёс авіяцыйныя ўдары паблізу Кляшчэеўкі, Андрэеўкі, Нью Ёрка Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім кірунку абаронцы Украіны паспяхова адбілі атакі ворага ля Навасёлаўкі, на ўсход ад Стэпавага і Аўдзееўкі Данецкай вобласці.

Паводле Генеральнага штаба на працягу дня Сілы абароны паспяхова адбілі 9 нападаў каля Мар'інкі Данецкай вобласці. Праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары каля Мар'інкі і Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці.

На Шахцёрскім кірунку супраціўнік наступальных (штурмавых) дзеянняў не вёў.

На Запарожскім кірунку Сілы абароны паспяхова адбілі атакі ворага каля Новадараўкі Запарожскай вобласці. Акупанты нанеслі авіяцыйныя ўдары пад паселішчамі Новаданілаўкай і Рабоцінам Запарожскай вобласці.

На Херсонскім кірунку супраціўнік нанёс авіяцыйны ўдар каля Мікалаеўкі Херсонскай вобласці, а варожым артылерыйскім і мінамётным абстрэлам падвергліся больш за 25 населеных пунктаў вобласці і горад Херсон.

На Северскім і Слабажанскім кірунках праціўнік захоўвае вайсковую прысутнасць у прымежных абшарах, працягвае абстрэлы селішчаў з тэрыторыі РФ, нарошчвае шчыльнасць мінна-выбуховых загарод уздоўж дзяржаўнай мяжы Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках