Няўзораў: Утрыманне касметолагаў Пуціна будзе каштаваць даражэй
2- 30.09.2023, 20:46
- 13,802
Пры гэтым прапаганда балбоча аб дзіўнай «сціпласці» маньяка.
Разам з падгузкамі і бананамі істотна падаражэў і Пуцін, піша вядомы публіцыст Аляксандр Няўзораў. Тыя «паслугі», якія выконвае насельніцтву гэты хворы прайдзісвет, падаражэлі ажно на 20%.
Утрыманне ягоных касметолагаў, дублёраў, краўцоў і асабовых асэнізатараў — цяпер каштавацьме 74,7 мільярда рублёў.
Зрэшты, на дасягнутым Крэмль спыняцца не мерыцца і з дапамогай розных хітрыкаў давядзе лічбу да 100 мільярдаў.
З улікам таго, што абвешчаны толькі легальны кошт прэзідэнта, без сакрэтных артыкулаў — усё можна смела памнажаць на 5.
Вядома, у гэтым ёсць прыкметная "лішніца". Прыкметная пэўная пераацэнка пуцінскай працы.
Сярэдні заробак самага нуднага лектара-канспіролага з таварыства «Веды» — 22 тысячы. Боўдзіла ў генеральным штабе, які плануе няўдалую хаду «сва», бярэ 120. Разнік на мясакамбінаце — 50.
Пуцін, вядома, сумяшчае ў сабе гэтыя ўменні і з энтузіязмам працуе, але ўсё адно, да 500 мільярдаў ягоная праца ніяк не дацягвае.
Пры гэтым прапаганда балбоча аб дзіўнай "сціпласці" маньяка, ва ўласнасці якога бескантрольна знаходзіцца ўвесь дзяржаўны бюджэт РФ і які лёгка мог бы вызначыць кошт свайго ўтрымання хоць на квадрыльён.