15 лiпеня 2024, панядзелак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі ўзвёў двух былых нунцыяў у Беларусі ў сан кардынала

1
Папа Рымскі ўзвёў двух былых нунцыяў у Беларусі ў сан кардынала
Фото: Reuters

Новыя кардыналы змогуць прэтэндаваць на папскі пасад.

Папа Рымскі Францішак узвёў у кардынальскі сан 21 іерарха каталіцкай царквы. Двое кардыналаў звязаныя з Беларуссю. Раней яны былі Апостальскімі нунцыямі ў нашай краіне. Гэта прэфект Дыкастэрыі ўсходніх касцёлаў Клаўдыё Гуджэроцці, які быў нунцыем у нашай краіне з 2011 да 2015 года, і арцыбіскуп Агасціна Маркета, адзін з першых сталых прадстаўнікоў Папы ў Беларусі.

Дзейнасць Гуджэроці і зараз звязана з Беларуссю. У гэтым годзе ён быў прызначаны спецыяльным пасланнікам на юбілейных урачыстасцях у Будславе. Гуджэроці прыбыў у Менск 29 чэрвеня з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Будслаўскай Божай маці.

Таксама сярод новых кардыналаў лацінскі патрыярх Іерусаліма П'ербатыста Піцабала, кіраўнік дыкастэрыі дактрыны веры (былая інквізіцыя) аргентынскі прэлат Віктар Мануэль Фернандэс, арцыбіскупы Кейптаўна, Багаты, Джубы, Мадрыда, епіскапы Пенанга (Малайзія) і Ганконга.

18 новых кардыналаў таксама становяцца выбарцамі на канклаве. У выніку зараз у каталіцкай царкве налічваецца 242 кардыналы, 138 з якіх маюць права голасу на канклаве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках