27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне пачаліся выпрабаванні баявога робата «Люць»

1
Ва Украіне пачаліся выпрабаванні баявога робата «Люць»

Чым ён дапаможа УСУ.

Ва Украіне стартавалі тэсты баявога робата "Люць". Ён можа выратаваць жыццё байцоў УСУ, бо дазваляе выконваць баявыя заданні дыстанцыйна.

Як піша «Обозреватель», пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік Мінлічбы Міхаіл Фёдараў. Ён апублікаваў фота машыны.

«Тэхналогіі перамогі ад Brave1 – выпрабоўваем украінскага баявога робата «Люць». Машына ўзброена танкавым кулямётам, мае назіральную камеру 360°С і браню, якая абараняе ад стралковай зброі і абломкаў», - расказаў міністр.

Паводле ягоных слоў, гэта кампактны робат, якім можна кіраваць дыстанцыйна і такім чынам выконваць баявыя заданні.

«Напрыклад, штурмаваць ці абараняць пазіцыі. На фота - гатовы эксперыментальны ўзор, які паспяхова прайшоў палявыя выпрабаванні», - сказаў Фёдараў.

Ён дадаў, што каманда працуе над удасканаленнем машыны і рыхтуецца да маштабавання вытворчасці.

«Тэхналогіі і інавацыі - ключ да нашай перамогі. Яны дапамагаюць атрымаць перавагу на полі бою і ратаваць жыццё нашых вайскоўцаў», - падкрэсліў чыноўнік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках