1 верасня 2024, Нядзеля, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі Бахмут у агнявую паўаблогу

УСУ ўзялі Бахмут у агнявую паўаблогу

Пазіцыі расейцаў на паўночным флангу значна аслаблі.

Расейскія войскі адчайна чапляюцца за пазіцыі на паўночным флангу ад Бахмута. Яны разумеюць, што прасоўванне ўкраінскіх ваяроў на гэтым кірунку створыць для іх рэальную паўаблогу

Сілы абароны Украіны трымаюць акупантаў на Бахмуцкім кірунку ў агнявой паўаблозе і робяць усё магчымае, каб перапыніць пастаўкі ворага. Пра гэта расказаў начальнік прэс-службы Усходняй групоўкі войскаў УСУ Ілля Яўлаш у эфіры тэлемарафону.

Паводле ягоных слоў, расейскія войскі спрабуюць, што б там ні стала не даць украінскім ваярам развіць наступ на паўночным флангу ад Бахмута.

«Вораг разумее ўсю неабходнасць паўночнага флангу каля Бахмута, паколькі яго страта можа прывесці да паўаблогі ўжо рэальнай, а не толькі агнявой. Далей гэта можа прыводзіць да розных наступстваў, вядома, супраціўніку будзе цяжэй абараняцца, калі са ўсіх бакоў будуць нашы сілы. Таму расейцы максімальна кідаюць усе свае намаганні, каб утрымаць гэтыя пазіцыі і не даць нам развіць наступ на гэтым адцінку фронту», - растлумачыў Яўлаш дзеянні акупантаў.

Для дасягнення мэты акупанты на поўнач ад Бахмута выкарыстоўваюць тактыку дынамічнай абароны і ажыццяўляюць контрнаступальныя дзеянні. Зрэшты, становішча захопнікаў ускладняецца пагаршэннем праблем з лагістыкай. Асноўны лагістычны маршрут, траса Бахмут - Горлаўка, украінскія войскі трымаюць пад агнявым кантролем.

"Гэта ўскладняе яму выкарыстанне гэтай артэрыі, вораг спрабуе выкарыстоўваць іншыя лагістычныя маршруты, якія вядуць з часова акупаванай тэрыторыі", - адзначыў прадстаўнік Усходняй групоўкі войскаў.

Пераразанне адной толькі трасы на Бахмуцкім кірунку не будзе азначаць радыкальных змен у лагістыцы. Аднак вайна, якая ідзе зараз ва Украіне - надзвычай дынамічная і тэхналагічная. Таму нават адзін дзень затрымкі ў пастаўках боепрыпасаў або ўзбраенняў можа істотна паўплываць на аператыўнае становішча.

"Яшчэ застаюцца некалькі дарог, супраціўнік прадаўжае пастаўляць сваё ўзбраенне, боепрыпасы, людзей, аднак мы робім усё магчымае, каб выйсці на аператыўную прастору і прадоўжыць развіваць наш наступ у розных кірунках і абяскроўліваць і іншыя лагістычныя маршруты", - дадаў Яўлаш.

Ён расказаў, што ў зоне адказнасці Усходняй групоўкі войскаў напярэдадні захопнікі распачалі 16 спроб атакаваць украінскія пазіцыі. Усе яны сталі беспаспяховымі.

Таксама не сціхалі абстрэлы. Захопнікі здзейснілі па пазіцыях Сіл абароны Украіны 587 абстрэлаў з артылерыйскіх сістэм, РСЗА, мінамётаў, ПТУРаў, таксама нанеслі па адным авіяцыйным і ракетным удары.

Тым часам Сілы абароны таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Напярэдадні толькі на гэтым адцінку фронту было ліквідавана 194 акупанты, таксама ваяры знішчылі 10 гармат Д-20 і 3 гарматы Д-30, танк, 7 аўтамабіляў, 3 склады з боепрыпасамі і 3 FPV-дроны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках