13 студзеня 2026, aўторак, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны пажар у Маскве: гарыць Федэральная мытная служба

11
Магутны пажар у Маскве: гарыць Федэральная мытная служба

Чутныя гукі выбухаў.

Уночы 8 верасня, у Маскве зноў здарыўся магутны пажар. Агонь ахапіў сталічны будынак Федэральнай мытнай службы РФ.

Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ. У мясцовых Telegram-канале публікуюцца кадры густога дыму над горадам, піша obozrevatel.com.

«Пажар на ўсходзе Масквы. У раёне Навагірэева бачны вялікі слуп чорнага дыму, пажар на Кускаўскай вуліцы. Са звестак МНС, заяўка прыйшла з будынка, дзе знаходзіцца Федэральная мытная служба», - сказана ў паведамленні.

Са звестак расейскіх СМІ, мясцовыя жыхары паведамляюць, што на месцы пажару чутныя гукі выбухаў.

«На месцы пажару ў Навагірыеве чуваць гукі выбухаў. Як мяркуецца, гараць складскія памяшканні, плошча ўдакладняецца», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках