«Адпраўляйся сам на «СВА»: жонкі расейскіх вайскоўцаў накінуліся на дэпутата Дзярждумы
9- 10.01.2024, 9:12
- 19,128
Шалёная заява Картапалава раззлавала расеек.
Пратэст жонак і маці мабілізаваных у РФ набірае абароты. Расейкі публічна крытыкуюць улады, якія адмаўляюцца вяртаць іх мужоў і сыноў з фронту.
Дасталася ад іх і старшыні камітэта Дзярждумы РФ у абароне Андрэю Картапалаву, паведамляе dialog.ua.
Картапалаў наклікаў на сябе гнеў, калі ў інтэрв'ю расейскім СМІ выказаўся супраць вяртання мобікаў з фронту.
Аргументаваў ён сваю пазіцыю тым, што ацалелыя на вайне мабілізаваныя занадта дасведчаныя, каб так проста іх адпускаць дадому.
«Гэтыя людзі ўжо год ваююць, яны сталі прафесіяналамі сваёй справы. І вы прапануеце замест прафесіяналаў сваёй справы набраць іншых, а потым яшчэ доўгі час іх рыхтаваць? Вось менавіта гэтага і хочуць нашыя ворагі», - заявіў прадстаўнік пуцінскага рэжыму.
Пратэст жонак і маці мобікаў ён назваў «ціпсошна-цэрэушнымі напрацовачкамі", адзначыўшы, што расейцы павінны пакорліва адпраўляцца на смерць, калі іх пасылае радзіма.
Словы Картапалава выклікалі вострую рэакцыю ў расеек, чые сыны і мужыкі былі мабілізаваныя.
Яны патрабуюць тэрмінова адправіць на фронт Картапалава.
«Пасля інтэрв'ю Картапалава ў мяне ў запасе не засталося ніводнага прыстойнага слова. Пра досвед, пра які кажа гэты чалавек… Калі іх мабілізавалі, у іх гэтага досведу не было. Так як Картапалаў мяркуе, што ў нас усё выдатна ў войску, і мабілізаваныя наогул не павінны рыпацца,(...) іх сем'і абароненыя, я прапаную яму адправіцца ў зону «СВА» і атрымаць той жа каласальны пакет сацыяльных паслуг, і тую ж «абарону» яго сям'і… А мы будзем далей змагацца», - заявіла адна з пратэстовак.