19 снежня 2025, Пятніца, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі памёр асабісты герантолаг Пуціна

17
У Расеі памёр асабісты герантолаг Пуціна
УЛАДЗІМІР ХАВІНСАН

Ён абяцаў кіраўніку Крамля яшчэ "20 гадоў паўнавартаснага жыцця".

У Санкт-Пецярбургу 5 студзеня памёр навуковец, доктар медыцынскіх навук Уладзімір Хавінсан, які змагаўся са старэннем.

Экспэрт у даўгалецці пражыў 77 гадоў, хаця спадзяваўся адзначыць 100-гадовы юбілей.

Прычыну смерці навукоўца афіцыйна не называюць.

Уладзімір Хавінсан нарадзіўся ў ГДР у 1946 годзе. З 1970 гады ён пачаў актыўна займацца вывучэннем тэмы старэння.

Адкрыццё пептыдных біярэгулятараў прынесла Хавінсану сусветную вядомасць: дзякуючы ім удалося захаваць здароўе людзям ва ўсім свеце, у тым ліку ліквідатарам наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Апроч гэтага поспеху, адкрыццё дазволіла навукоўцу стаць набліжаным да Пуціна, які марыць аб даўгалецці.

Пагаворваюць, што медык абяцаў гаспадару Крамля "паўнавартаснае жыццё" тэрмінам яшчэ на 20 гадоў.

У шматлікіх інтэрв'ю Хавінсан казаў, што шукае спосабы запаволення старэння, а не вечнага жыцця. Навуковец быў упэўнены, што чалавек можа дажыць да 110-120 гадоў.

У 2017 годзе Пуцін узнагародзіў навукоўца Ордэнам Дружбы за асаблівыя дасягненні ў галіне медыцыны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках