19 снежня 2025, Пятніца, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ магутна стукнула па расейскай нафтабазе ў Арле

ГУВ магутна стукнула па расейскай нафтабазе ў Арле

З'явіліся кадры наступстваў атакі.

Расейскія акупанты 9 студзеня паскардзіліся, што іхнюю нафтабазу ў Арле атакавалі беспілотнікі. Пасля ў сетцы паказалі фота, на якім бачны пашкоджаны рэзервувар з палівам.

Крыніцы «24 Канала» паведамілі, што атака дронаў - аперацыя ГУВ Мінабароны Украіны.

Адзначаюць, што нафтабазу ў Арле ўдалося атакаваць дронамі ўкраінскай вытворчасці.

Правесці аперацыю ГУВ дапамаглі Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны і ўкраінскі фонд "Вярніся Жывым".

Андрэй Клічкоў, губернатар Арлоўскай вобласці РФ, заявіў, што на тэрыторыю нафтабазы нібыта ўпалі два БПЛА.

“На тэрыторыі горада Арла адбылося падзенне двух беспілотных лятальных апаратаў на аб'ект паліўна-энергетычнага комплексу”,

- пажаліўся губернатар.

У выніку падзення БПЛА успыхнуў пажар. Пасля ў сетцы апублікавалі фота пашкоджанага рэзервуара з палівам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках