Бунт сербскіх ваеўнікоў у Расеі атрымаў нечаканы працяг
- 10.01.2024, 9:36
- 23,954
Для «ўціхамірвання» пастанавілі выкарыстоўваць спецпадраздзяленне Кадырава.
Расейская пракуратура пачала расследаванне ў дачыненні да сітуацыі з сербскімі наймітамі, якія ваююць ва Украіне на старане УС РФ.
«Праблема пачала развязвацца. Усё перададзенае пракуратуры», — расказаў тэлеканалу RTVI Дзеян Берыч, снайпер, які дапамагаў перапраўляць сербскіх ваеўнікоў на Данбас.
«Пракуратура гэтай сітуацыяй займаецца. Пасля майго звароту яны самі прыехалі да сербскіх байцоў. Паабяцалі паспрыяць пераходу ў «Ахмат», з якім маем добрыя сувязі», — сказаў Берыч.
Раней Дзеян Берыч, давераная асоба Уладзіміра Пуціна на выбарах прэзідэнта 2024 года, скардзіўся на нястачу ўзбраення і ціск з боку камандавання 119-га парашутна-дэсантнага палка. Берыч апублікаваў відэазварот у сацыяльнай сетцы, у якім расказаў аб тым, што сербы ў палку пазбаўленыя амуніцыі, коптэраў і неабходнай тэхнікі, вымушаныя былі набываць усё гэта за свой кошт. Ён таксама сцвярджае, што камандзіры ставіліся да сербскіх байцоў пагардліва, празвалі іх "цыганамі" і, выслухаўшы іхнюю незадаволенасць, адправілі на штурм з абмежаваным узбраеннем.
На пытанне RTVI аб датычнасці камандавання 119-га палка да здарэння Берыч адказаў сцвярджальна. “За гэта можна вельмі сур'ёзна атрымаць. І, мусіць, чакаю, што я за гэта атрымаю. Можа быць, давядзецца сесці ў турму, але я гатовы», — заявіў ён, каментуючы свой зварот.