19 снежня 2025, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Паўла Севярынца патрапіла ў лякарню

4
Маці Паўла Севярынца патрапіла ў лякарню
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА

Пасля затрымання лукашыстамі.

Маці асуджанага на 7 гадоў калоніі палітыка Паўла Севярынца Таццяна Севярынец патрапіла ў шпіталь з ціскам, пра гэта пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла сястра палітвязня.

Учора стала вядома, што сілавікі затрымалі маці палітыка. Прычынай для гэтага сталі "падпіскі ў фэйсбуку", пазней удакладніла сястра. “«Калі суд, невядома”, - напісала яна.

У кастрычніку 2020 года Таццяну Севярынец затрымлівалі праз удзел у маршы пенсіянераў.

Аднаго з лідараў беларускай апазіцыі Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года пасля акцыі на Камароўскім рынку ў Менску, пасля гэтага суд пяць разоў запар прызначаў яму па 15 сутак арышту. Яму выставілі абвінавачанне паводле артыкула аб "масавых беспарадках" (частка 2 артыкула 293 КК РБ).

У траўні 2021 года суд прысудзіў палітыка да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за масавыя беспарадкі (артыкул 293 КК).

21 чэрвеня суд Шклоўскага раёну прызначыў яму тры гады турэмнага рэжыму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках