Выбухі ў Харкаве: Расея двойчы ўдарыла ракетамі па дзіцячым аздараўленчым цэнтры
- 10.01.2024, 10:14
- 3,872
Ёсць разбурэнні.
Позна ўвечары 9 студзеня расейскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па Харкаве. РФ ударыла па дзіцячым аздараўленчым цэнтры на ўскраіне горада.
«Два прылёты. Пашкоджана некалькі пабудоў, але, на шчасце, без пацярпелых. Бо лагер пусты. Адзначаю, што гэта абсалютна цывільны аб'ект. Таму наш вораг чарговым разам пацвердзіў, што ён - у чыстым выглядзе тэрарыст», - паведаміў раніцай 10 студзеня мэр Харкава Ігар Церахаў.
Кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў таксама пацвердзіў, што ў выніку расейскіх удараў зафіксаваныя пашкоджанні тэрыторыі і памяшканняў дзіцячага аздараўленчага цэнтра ў Харкаве.


Паводле ягоных слоў, інфармацыя аб пацярпелых не паступала. На шчасце, у памяшканнях не знаходзіліся людзі.
«Экстранныя службы працягваюць агляд месцаў траплянняў. Звесткі абнаўляюцца», - дадаў Сінягубаў.