19 снежня 2025, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін чакае «чорных лебедзяў»

2
Пуцін чакае «чорных лебедзяў»

Пагрозу для кіраўніка Крамля прадстаўляюць не толькі расейскія вайскоўцы.

Цяпер малаверагодна, што Крэмль актывізаваў стварэнне новых ПВК, бо пуцінскі рэжым баіцца пратэстаў у РФ. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» распавёў палітолаг, дарадца кіраўніка УДА ў інфармацыйных пытаннях Вадзім Дзенісенка.

«Калі глядзець на гэтую гісторыю, як на паўтарэнне «Вагнера», то гэта не так - цяпер, імавернасць такога сцэнару мінімальная, калі наогул не нулявая. Прынамсі да прэзідэнцкіх выбараў. Але ў той жа час Крэмль заўсёды баіцца падобных гісторый, і таму Пуцін імкнецца ўтрымліваць баланс. Ёсць розныя ведамствы са сваімі сілавымі часткамі, якія вельмі часта паміж сабой канкуруюць», - сказаў ён.

Як распавёў Дзенісенка, дыктатару Пуціну варта чакаць праблем не столькі ад вайскоўцаў, колькі ад сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне-агрэсарцы РФ.

«Пуціну трэба чакаць «чорных лебедзяў» не столькі ад вайскоўцаў, а ад сацыяльна-эканамічнай сітуацыі. Пачынаючы з умоўнага «яечнага» крызісу і завяршаючы ўсім, што адбываецца (у Падмаскоўі ці Валгаградзе, дзе прарвала трубы) і тысячы людзей знаходзяцца без цяпла і святла», ‒ сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках