Лукашысты пачалі вайну з польскай мовай
13- 10.01.2024, 12:01
- 13,578
Кіраўнікоў моўных курсаў затрымліваюць.
Сілавікі закрылі ў Беларусі блізу дзесяць камерцыйных устаноў, дзе вывучалі польскую мову. Кіраўнікоў моўных курсаў затрымліваюць, ад супрацоўнікаў патрабуюць спісы выкладчыкаў і студэнтаў, якім пагражае пераслед. Асабліва сілавікі цікавяцца ўладальнікамі "карты паляка", паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.
Раней паведамлялася аб закрыцці школы Polskipro, куды сілавікі прыйшлі 21 снежня 2023 года. У гэты ж дзень прайшоў ператрус у моўнай школе "Пан Прафесар", якая таксама абвясціла аб сваім закрыцці пасля дзевяці гадоў працы.
Рэжым Лукашэнкі з ліпеня 2023 года патрабуе, каб грамадзяне паведамлялі аб наяўнасці дазволу на жыхарства, пашпарты іншай краіны і іншых дакументаў, выдадзеных іншымі дзяржавамі. Дзяржаўным службоўцам увогуле не дазволена мець “карту паляка”.