19 снежня 2025, Пятніца, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Світан: Гэту няўдачу 100% павесяць на нейкіх расейскіх генералаў

2
Раман Світан: Гэту няўдачу 100% павесяць на нейкіх расейскіх генералаў
РАМАН СВІТАН
КАЛАЖ: ГЛАВРЕД

Па-іншаму ў Расеі не бывае.

Нямецкае выданне Bild выказала меркаванне, што зімовы наступ Пуціна не меў поспеху. Расея ўсё гэтак жа далёкая ад захопу Купянска ў Харкаўскай вобласці і Аўдзееўкі ў Данецкай вобласці, як і восенню 2023-га.

Сайт Charter97.org папрасіў палкоўніка запасу Узброеных Сіл Украіны, лётчыка-інструктара і ваеннага экспэрта Рамана Світана ацаніць сітуацыю на гэтых кірунках:

- Я б не сказаў, што зімовы наступ РФ ужо не меў поспеху. Ён яшчэ пару зімовых месяцаў сапраўды будзе трываць. Асабліва тады, калі мароз створыць умовы для выкарыстання тэхнікі. Расейцы чакаюць моцных маразоў, каб грунт прамёрз і можна было па ім выводзіць танкі або цяжкую тэхніку.

Таму наступ не поўнасцю няўдалы. Быў няўдалы так званы першы “залаты месяц”, які даецца кожнаму войску ў наступе для выканання максімальнага кідка. Гэты этап сапраўды быў няўдалы. Аднак яны будуць прадаўжаць ціск і на Купянск, і на Аўдзееўку яшчэ пару месяцаў.

- Умацаванні ў Аўдзееўцы будаваліся яшчэ ў той час, калі вы былі ваенным дарадцам губернатара Данецкай вобласці. Раскажыце, наколькі сур'ёзныя ўмацаванні былі пабудаваныя?

- Былі пабудаваны тры лініі абароны. Каб вы разумелі, зараз яшчэ трымаецца першая - Аўдзееўка - Мар'інка.

Другая - гэта ўзровень Курахава - Карлаўка - Ачарэціна. Трэцяя лінія абароны крыху глыбейшая — гэта ўзровень Вялікай Навасёлкі — Пакроўска — Дабраполля. Падкрэслю, мы ўмацоўваліся па-сур'ёзнаму і надоўга. Расейцы яшчэ першую не “ўскрылі”.

Скажу, што мы ў іх прайшлі за два месяцы дзве лініі абароны, якія яны адбудавалі ў бок Токмака. Яны ж нашу лінію яшчэ не «выявілі» практычна нідзе. Таму стаім.

У той час я быў ваенным дарадцам з боку адміністрацыі, а непасрэдна ваеннымі справамі кіраваў генерал Сяргей Наеў. Цяпер ён займаецца адбудовай такіх жа ліній абароны на поўначы Украіны, умацоўваючы Сумскую і Чарнігаўскую вобласці.

- Аўдзееўку і заканчэнне акупацыі Данеччыны хочуць паднесці як поспех да пуцінскіх “выбараў”. Ці атрымаецца расейцам?

- Не, гэта ўжо нерэальна. Ні Аўдзееўку, ні Купянск у іх няма магчымасці кантраляваць. Першы месяц зімовага наступу быў самым цяжкім. Ціск быў моцны. Тым не менш, хаця і з вялікімі стратамі, але мы яго вытрымалі.

Цяпер жа ідуць пазіцыйныя баі, а гэта ўжо руцінная работа ў знішчэнні расейцаў. Яны самі лезуць на нашы кулямёты.

- Ці паляцяць галовы расейскіх генералаў, калі да “выбараў” у РФ нічога не атрымаецца дамагчыся?

- Ім трэба будзе на кагосьці сапхнуць няўдачу. "Здохлых сабак" 100% павесяць на нейкіх генералаў. Па-іншаму ў Расеі не бывае. Вінаватыя заўсёды баяры, а не цар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках