Пуцін паскардзіўся, што сябры перасталі яго пазнаваць
35- 10.01.2024, 14:40
- 30,212
У чым прычына?
Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін у Анадырэ нечакана паскардзіўся аб праблемах з камунікацыямі са сваімі школьнымі сябрамі і аднакурснікамі падчас сустрэч. Паводле ягоных слоў, ён часам сустракаецца з імі і яны часта глядзяць на яго і гавораць: «Я вось не веру... Ты гэта? Ці не ты».
Пра гэта паведамляе The Moscow Times.
Невядома, пры якіх абставінах Пуцін праводзіць такія сустрэчы. Звычайна ўдзельнікаў мерапрыемстваў з ім адпраўляюць на каранцін. У 2020 годзе ён даходзіў да двух тыдняў, пазней яго скарацілі ўдвая.
Восенню 2023 года Крамлю па некалькі разоў на месяц даводзілася адказваць на пытанні аб двайніках і запэўніваць, што Пуцін не карыстаецца паслугамі "дублёраў".