Украінскія ваяры знішчылі дняпроўскім дронам расейскі «Сонцапёк»
- 10.01.2024, 16:21
- 4,428
Паспяховы ўдар нанеслі на Аўдзееўскім кірунку.
Украінскія абаронцы са 110 асобнай механізаванай брыгады 9 студзеня паразілі расейскую цяжкую агнямётную сістэму залпавага агню «Сонцапёк».
Пра гэта паведаміў мэр Дняпра Барыс Філатаў. Відэа апублікаваў капітан брыгады Сяргей Ісаеў.
«Хлопцы са 110-й брыгады на Аўдзееўскім кірунку ўчора ў знішчылі рашысцкі «Сонцапёк». Нашым дняпроўскім дронам», – адзначыў кіраўнік горада.