19 снежня 2025, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць атрымаць шэнгенскія візы яшчэ дзвюх краін

11
Беларусы змогуць атрымаць шэнгенскія візы яшчэ дзвюх краін

З 1 красавіка.

Румынія і Балгарыя пачнуць выдаваць шэнгенскія кароткатэрміновыя візы з 1 красавіка 2024 года, паведамляе Schengenvisainfo са спасылкай на крыніцы ў афіцыйных колах Еўрапейскага Звязу (ЕЗ).

Такія візы даюць іх уладальнікам права ўязджаць ва ўсе дзяржавы - чальцы Шэнгена і знаходзіцца ў іх да 90 дзён цягам 180-дзённага перыяду.

Адзначаецца, што такая ініцыятыва цесна звязаная з пастановай Рады ЕЗ скасаваць пагранічны кантроль унутры Шэнгенскай зоны для Румыніі і Балгарыі на марскіх і паветраных межах з сакавіка 2024 года. Пры гэтым канкрэтны дакумент, які сведчыць аб пачатку выдачы шэнгена дзвюма краінамі, пакуль афіцыйна не быў прадстаўлены.

Нагадаем, 31 снежня 2023 года Рада Еўразвязу аднагалосна пастанавіла прыняць Румынію і Балгарыю ў Шэнгенскую зону. Балгарыя і Румынія ўвайшлі ў ЕЗ у 2007 годзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках