19 снежня 2025, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ ва ўласным доме замерз капітан ВМФ

54
У РФ ва ўласным доме замерз капітан ВМФ

Праз камунальную аварыю.

У той час, калі краіна-агрэсарка Расея пагражае «замарозіць» Украіну, у Ленінградскай вобласці РФ у сваім жа доме замерз да смерці капітан Вайскова-марскога флоту РФ. Мужчына застаўся адзін у неацяпляльным доме праз аварыйнае адключэнне камунальных паслуг.

Пра гэта паведамляе obozrevatel.com са спасылкай на расейскія СМІ. Аб гібелі 60-гадовага расейца Уладзіслава Шэвашкевіча стала вядома вечарам 3 студзеня.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай гэтай трагедыі стала спыненне электразабеспячэння, без якога жыхары гэтага населенага пункта засталіся амаль без камунікацый.

Сваякі памерлага сцвярджаюць, што адсутнасць электраэнэргіі стала фатальнай для Уладзіслава. Электразабеспячэнне адключылі яшчэ 29 снежня, прычынай адзначалі снег на лініях электраперадачы. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што снегу ў раёне не было некалькі дзён.

Муж сястры памерлага прыгадвае, што запрашаў Уладзіслава дадому на Новы год. Аднак той спадзяваўся, што электрычнасць будзе неўзабаве адноўленая. З пачатку студзеня сувязь з мужчынам знікла, і толькі 3 студзеня сваякі разам з паліцыянтамі адчынілі ўваходныя дзверы і знайшлі на парозе змёрзлае цела.

У смерці расейца абвінавачваюць энэргазабеспячальную кампанію, якая ведала аб планавым адключэнні электраэнэргіі ў перыяд свят, аднак адклала рамонт на нявызначаны тэрмін.

Цяпер праводзіцца расследаванне па ўстанаўленні дакладных прычын смерці мужчыны.

Раней паведамлялася, што жыхары падмаскоўнага Васкрасенску, якія замярзаюць без ацяплення, запісалі зварот да расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і патрабуюць развязаць гэтую праблему. Так, у некаторых кватэрах сярод зімы тэмпература складае ўсяго 6 градусаў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках