Зладжаная праца БПЛА і мінамётаў палка Каліноўскага патрапіла на відэа
2- 10.01.2024, 17:56
- 4,368
Беларускім добраахвотнікам удалося ліквідаваць расейскі бронетранспарцёр.
Байцы батальёна «Літвін» палка імя Кастуся Каліноўскага паказалі зладжаную працу БПЛА і мінамётаў.
Беспілотнік зафіксаваў перамяшчэнне і назапашванне расейскай пяхоты ў лесапаласе. Атрымаўшы з паветра дакладныя каардынаты расейскага бронетранспарцёра, беларускія воіны знішчылі яго адным трапным мінамётным стрэлам.
Пасля гэтага вораг спешна рэціраваўся, забіраючы целы загінулых падчас атакі салдат.