Салаўёў рэзка змяніў рыторыку аб вайне супраць Украіны
36- 10.01.2024, 18:26
- 38,732
Прапагандыст зрабіў скандальную заяву.
Топавы крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў дазволіў сабе нечаканае выказванне аб так званай «СВА».
Ён фактычна абвінаваціў Крэмль у тым, што той вядзе вайну супраць Украіны ў інтарэсах Захаду.
Скандальную заяву прапагандыст зрабіў на днях у эфіры свайго палітычнага ток-шоў «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым», паведамляе Дыялог.UA.
«Тое, што адбываецца, гэта ў іх (у Захаду - рэд.) спраўджваюцца мары: славяне забіваюць славян! Для іх гэта проста шчасце - вайна ўнутры праваслаўнага свету. Нічога лепшага для Захаду ўявіць сабе было нельга. Гэта шматвяковая мара Захаду спраўджваецца», - заявіў публічна Салаўёў.