19 снежня 2025, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску шпіталізавалі школьнікаў

2
У Менску шпіталізавалі школьнікаў

Праз кішачную інфекцыю.

У некаторых навучэнцаў школы №165 Менска выявілі кішачную інфекцыю. Па гэтым факце "арганізаванае правядзенне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў і эпідэміялагічнага расследавання", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Сёння праводзіцца ацэнка арганізацыі харчавання, у тым ліку ўмоў прыгатавання і рэалізацыі страў, адабраныя для лабараторных даследаванняў пробы гатовых страў і вады, абследаваны персанал харчаблока на кішачную групу інфекцый", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У ведамстве таксама паведамілі, што дзеці, у якіх выяўленыя сімптомы, "змешчаныя на даабследаванне ў адну са сталічных лякарняў". Колькасць шпіталізаваных вучняў у публікацыі Міністэрства аховы здароўя не паведамляецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках