19 снежня 2025, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы знішчылі на поўдні расейскую сістэму залпавага агню «Тарнада»

1
Украінскія вайскоўцы знішчылі на поўдні расейскую сістэму залпавага агню «Тарнада»

Відэа.

Сілы абароны на поўдні Украіны знішчылі расейскую 152-мм самаходную гаўбіцу 2С19 «Мста-С» і рэактыўную сістэму залпавага агню «Тарнада-Г». Пра гэта 10 студзеня ў Telegram паведаміла камандаванне Сілаў спецыяльных аперацый.

Замаскаваную варожую тэхніку падчас выведкі на паўднёвым кірунку знайшоў экіпаж беспілотнага авіяцыйнага комплексу 73-га марскога цэнтра ССА.

У камандаванні адзначылі, што САУ і РСЗА прызначаныя для знішчэння тэхнікі, у тым ліку цяжкай, жывой сілы, разбурэння палявых фартыфікацыйных збудаванняў, перашкоды манеўрам ворага ў глыбіні ягонай абароны і да таго падобнае.

«Аператары ССА вызначылі каардынаты варожых цэляў і навялі па іх агонь HIMАRS ракетна-артылерыйскага падраздзялення сілаў абароны. У выніку агнявой паразы "Мста-С" знішчаная, "Тарнада-Г" пашкоджаныя і не могуць быць адноўленыя», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках