У Варшаве пройдзе акцыя з патрабаваннем вызвалення беларускіх палітвязняў
2- 10.01.2024, 20:29
- 2,728
Акцыя адбудзецца 12 студзеня а 14-й каля Сойму Польшчы.
12 студзеня ў Варшаве каля Сойму адбудзецца пікет з патрабаваннем да ўладаў Польшчы прыняць больш катэгарычныя захады супраць рэжыму Лукашэнкі.
Мэта – дамагчыся вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
«Разам мы можам паўплываць на пастанову польскага ўраду прымусіць Лукашэнку вызваліць усіх палітычных закладнікаў. Калі палітвязні не будуць вызваленыя ў вызначаны тэрмін, то межы Беларусі з Еўразвязам павінныя быць закрытыя для ўсіх грузавых цягнікоў.
Аляксандр Лукашэнка не ўспрымае мову дыпламатыі. З ім трэба размаўляць выключна на мове ўльтыматуму», – паведамілі арганізатары акцыі.
Акцыя пройдзе 12 студзеня ад 14.00 да 16.00.
Месца правядзення: пляцоўка перад Соймам у Варшаве (Ul. Weijska 6/3).