Залужны расказаў пра сітуацыю на фронце пасля паездкі пад Купянск
- 10.01.2024, 21:18
- 9,276
Відэа.
Галоўны камандавальнік Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны пасля наведвання пазіцый вайскоўцаў у раёне горада Купянск Харкаўскай вобласці расказаў пра сітуацыю на гэтым адрэзку фронту.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram-канал галоўнага камандавальніка УСУ Валерыя Залужнага.
«Цягам некалькіх дзён працавалі ў паласе адказнасці АСВУ “Хорціца”. Лінія фронту застаецца актыўнай. Акупанты спрабуюць наступаць па ўсіх кірунках», – расказаў генерал.
Пры гэтым галоўны камандавальнік адзначыў, што ўкраінскія абаронцы, нягледзячы на ціск з боку праціўніка, адбіваюць атакі і наносяць значныя страты ворагу ў жывой сіле і тэхніцы.
Таксама Залужны расказаў пра правядзенне «прадуктыўнай працы» з камандзірамі брыгадаў, якія выконваюць задачы на Купянскім кірунку.
«Вызначылі паслядоўнасць нашых крокаў з улікам сталай змены аператыўнай абстаноўкі, магчымасцяў, а таксама прынялі пастанову для забеспячэння першачарговых запатрабаванняў падраздзяленняў», – гаворыцца ў паведамленні.
Генерал падкрэсліў, што байцы УСУ стойка трымаюць абарону ў звышскладаных умовах, і выказаў падзяку кожнай брыгадзе і ўсім, хто ў баі за Украіну.