«Дзеці скардзіліся на галаўны боль і ваніты»
2- 10.01.2024, 21:51
- 5,738
Дырэктарка менскай школы – пра выпадак з кішачнай інфекцыяй.
У некаторых навучэнцаў школы № 165 Менска выявілі кішачную інфекцыю. Дырэктарка навучальнай установы Наталля Зялкоўская расказала агенцтву «Менск-Навіны» падрабязнасці інцыдэнту.
Першыя паведамленні пра дрэннае самаадчуванне дзяцей з'явіліся ў бацькоўскіх чатах яшчэ 9 студзеня.
– Дзеці скардзіліся на галаўны боль і ваніты. Пасля 20-й некаторыя бацькі напісалі, што выклікалі дзецям хуткую дапамогу ў сувязі з пагаршэннем іх стану, – адзначыла Наталля Зялкоўская.
У 22.00 такія самыя сімптомы праявіліся і ў некаторых навучэнцаў другой змены.
Нагадаем, пра выяўленне кішачнай інфекцыі ў некаторых вучняў сярэдняй школы № 165 Менска 10 студзеня паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Дзеці, у якіх былі выяўленыя сімптомы кішачнай інфекцыі, «змешчаныя на даабследаванне ў адну са сталічных лякарняў».
– Усе яны адчуваюць сябе здавальняльна. Іх стан стабільны. Праводзіцца неабходнае лекаванне і даабследаванне, – сказала БелТА прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.