10 траўня 2026, Нядзеля, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё больш беларусаў выбіраюць новы напрамак для пляжнага адпачынку

8
Усё больш беларусаў выбіраюць новы напрамак для пляжнага адпачынку

Проста зараз у гэтай краіне разгар турыстычнага сезону.

Усё больш беларусаў для адпачынку выбіраюць Шры-Ланку. Паводле статыстычных звестак гэтай краіны турыстаў з Беларусі ў 2023 годзе да іх прыехала ўтрая больш, чым у 2022-м. Журналісты «Зеркала» даведаліся, як можна туды патрапіць і ў якую суму абыдзецца тур.

Паводле звестак SLTDA (займаецца рэгуляваннем турыстычнай галіны краіны) у 2022 годзе Шры-Ланку наведалі 3621 беларуса, а ў 2023 там пабывалі 10 969 нашых суайчыннікаў.

Віза для ўезду ў Шры-Ланку для турыстаў з Беларусі каштуе 60 даляраў і афармляецца па прылёце (для дзяцей да 12 гадоў бясплатна). Прамых авіярэйсаў паміж Менскам і сталіцай Шры-Ланкі Каломба няма, можна ляцець праз Абу-Дабі, Дубай (ААЭ) або Доху (Катар). А таксама з Масквы.

Турыстычны сезон у Шры-Ланцы доўжыцца з кастрычніка па май, у гэты час тут практычна няма дажджоў, а тэмпература трымаецца на сярэднегадавой адзнацы 28-30 градусаў. Аднак кожны курорт мае свае адметныя асаблівасці.

Цяпер ёсць нямала прапаноў адправіцца адпачываць у гэтую краіну, кошт тураў пачынаецца прыкладна ад 2000 рублёў, але гарачыя прапановы могуць абысціся танней. Напрыклад, ёсць тур на 10 начэй ва Унаватуна, каштуе ён 1857 рублёў на аднаго чалавека. Заезд з 17 студзеня. Кошт уключае пералёт з Масквы, пражыванне ў двухзоркавым гатэлі ў 200 метрах ад мора, сняданкі.

Самы дарагі тур, які нам удалося знайсці каштуе 31 847 рублёў за 14 начэй, гэта адпачынак у партовым горадзе Гале. У кошт уключаны пералёт з Масквы. Пражыванне ў пяцізоркавым гатэлі ў 200 метрах ад мора, у кошт уваходзяць сняданкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках