Беларусь апынулася ў лідарах па пастаўках бэушных аўто ў Расею
2- 13.01.2024, 21:52
- 4,488
Першае месца ў Японіі.
Аўтамабілі з прабегам у Расею часцей за ўсё вязуць з Японіі. Беларусь – на другім месцы. Прычым на гэтай пазіцыі нашая краіна была два месяцы запар: у лістападзе і снежні 2023 года, паведамляе Office Life са спасылкай на Аўтастат.
На долю Японіі ў плане ўвозу патрыманых аўто ў Расею ў снежні летась прыпадала 60,2 працэнта, Беларусі – 14,7 працэнта, Паўднёвай Карэі – 8,7 працэнта.
У лістападзе ў нашай краіны было 15,4% рынка, а ў перыяд са студзеня па кастрычнік 2023-га – 11,3%.
У 2023 годзе ў Расею ўвезлі больш за 1 млн легкавых аўтамабіляў. З іх 706,7 тыс. машын узростам да трох гадоў і 387,1 тыс. – старэйшых за тры гады.
Новыя аўтамабілі ў Расею часцей за ўсё вязуць з Кітая, а таксама з Кыргызстана і Казахстана, што ўказвае на абыход санкцый.