Мэсі стаў найлепшым футбалістам года паводле версіі ФІФА
4- 16.01.2024, 19:05
- 1,954
Лідар нацыянальнай каманды Аргентыны выйшаў на першае месца ў колькасці перамог у намінацыі The FIFA Best.
Форвард нацыянальнай каманды Аргентыны і клуба «Інтэр Маямі» Ліянэль Мэсі трэцім разам за кар'еру стаў лаўрэатам прэміі The FIFA Best найлепшаму гульцу года.
Раней ён быў удастоены гэтай узнагароды ў 2022 і 2019 гадах. На прэстыжную ўзнагароду ФІФА таксама прэтэндавалі французскі нападнік «ПСЖ» Кіліян Мбапэ і нарвежскі форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд.
Пры гэтым аргенцінец набраў аднолькавую колькасць балаў з Холандам, але атрымаў узнагароду дзякуючы большай колькасці галасоў капітанаў нацыянальных каманд.
Мэсі на цырымонію не прыехаў.
Летась Мэсі стаў чэмпіёнам Францыі разам з «ПСЖ», перамог у Суперкубку Францыі і прынёс «Інтэр Маямі» першы трафей - Кубак ліг.
Мэсі - адзін з найвялікшых футбалістаў усіх часоў. Ён васьміразовы ўладальнік «Залатога мяча», рэкардсмен у колькасці галоў у адным сезоне гішпанскага першынства, чатырохразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў, шматразовы чэмпіён Гішпаніі ў складзе «Барселоны», трохразовы пераможца Суперкубка УЕФА і клубнага чэмпіянату свету ФІФА, шасціразовы ўладальнік «Залатой буцы» (узнагарода найлепшаму бамбардзіру Еўропы). У 2022 годзе разам з нацыянальнай камандай Аргентыны здабыў залатыя медалі сусветнага першынства.