На Australian Open чырвона-зялёны сцяг трапіў у «чорны спіс»
11- 17.01.2024, 15:53
- 11,326
Ён ёсць ў пераліку сымбаляў, забароненых для паказу тэлевізіяй.
На Australian Open чырвона-зялёны сцяг (дзяржаўны сцяг РБ) трапіў у "чорны спіс". Ён ёсць ў пераліку сымбаляў, забароненых да паказу тэлевізіяй. Як паведамляе македонская служба «Радыё Свабода», пад такую ж забарону арганізатараў патрапілі сцягі РФ, Тайваня, Палестынскай аўтаноміі ды Ізраіля. Памылкова ў "чорны спіс" патрапіў сцяг Паўночнай Македоніі. Памылку ўжо выправілі.
На прэстыжным турніры выступаюць прадстаўніцы Беларусі: Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка — у адзіночнай катэгорыі, Аляксандра Сасновіч — у парнай.